Лагін: Пароль: Рэгістрацыя

Карысная інфармацыя

Зваротная сувязь

Надвор'е на сёння, 30.07.2010

+22..+24 C°, 761 мм.рт.ст
ясна,
Вецер: 3-5 м/c, паўднёва-ўсходні

Курсы валют

cёння заўтра
Даляр ЗША 2975.00
Эўра 3876.13
Расейскі руб. 98.45

Апошнія аб'явы

Нашы сябры

Рэкляма

АЭС в Беларуси

У Мастах галоўнаму судзьдзі крышачку навешалі люлей (відэа)

11.08.2009 20:21, прачытана: 411, каментары: 6
Ключавыя словы: нет

"Як пяць разоў прыкласьціся да судзьдзі і застацца безнаказанным". Відэа-дапаможнік для прадстаўнікоў грамадскасьці з такой назвай могуць зараз выпускаць футбалісты каманды другога беларускага футбольнага дывізіёну. Ён можа быць надзвычай карысны для актыўнай часткі беларускага грамадства ;)
У матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі ў Мастах "Нёман" на мясцовым стадыёне "Калізей" :) прымаў салігорскі "Шахтар". Чаканую перамогу атрымалі "гарнякі" 0-5.

Аднак не гульнявыя эпізоды ці нейкія мегапрыгожыя гульні далі падставу зьвярнуць сваю ўвагу да гульні.

На чацьвёртай хвіліне сустрэчы рэфэры прызначыў пенальці ў вароты гаспадароў. На відэа ў прапанаваным ракурсе добра відаць, што парушэньне ў штрафной пляцоўцы сапраўды было. Аднак з гэтым рашэньнем галоўнага судзьдзі былі не згодныя суровыя мастоўскія хлопцы-нагамячысты.

Рэфэры за 7 сэкундаў ад зладжанага квартэту футбалёраў-штурхацеляў пад падбадзёрваючыя клічы публікі "дава-а-ай!" адчуў як да яго корпусу прыклаліся адзін за адным адразу чатыры мастоўскія хлапчыны.

Але судзьдзя аказаўся па-беларуску талерантным. Мінімум (відэа не цалкам паказвае эпізод) пяць штуршкоў ад гульцоў мастоўскага "Нёмана" выліліся для іх толькі ў адну жоўтую картку на "брыгаду": яе атрымаў футбаліст-штурхацель Пятроў.

Можа, ну яе гэтую інтэлегентнасьць ды дыпляматычнасьць? А прыклад браць з простых мастоўскіх хлопцаў. Кажуць жа: бліжэй трэба быць да народу, яго будзённых спраў ды традыцый.

Глядзець відэа бойкі з судзьдзёй + відэа галоў

http://dyk-by.livejournal.com/


Чытаць таксама:

"Нёман" выйшаў у 1/16 фінала Кубка Беларусі па футболу

Шахцёр разграміў мастоўскі Нёман
   
Фотарэпартаж з матчу Нёман- Шахцёр
Пакінуць каментар

Рэгіянальныя навіны


Беларусь і сьвет


Блогі


© Belarda.org, 2007-2010
Belarda.org: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Свiслач, Светлагорск, Смалявічы