МастыРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Калі б парламенцкія выбары ў Беларусі праходзілі сёння за каго б вы аддалі свой голас? Рэклама
|
© I.Rubtsevich Стары цэнтар Мастоў (цяпер вул. Савецкая, р-н аўтавакзала, 1968 г.)
Ужо ў XV ст. Масты з'яўляліся даволі вялікім гандлёвым селішчам, якое размяшчалася на перакрыжаванні гандлёвых шляхоў: воднага - Нёмана і сухапутнага – з Брэста ў Вільню (сучасны Вільнюс). Упершыню ў гістарычных дакументах Масты згадваюцца як мястэчка і цэнтр воласці Гарадзенскага павета ў 1486 г. У 1539 г. у мястэчку быў збудаваны касцёл, зямельны ўчастак пад яго будаўніцтва выдзяліла каралева Бона, жонка вялікага князя ВКЛ і караля Польшчы. Паводле рэвізіі 1561 г., у Мастах мелася 9 вуліц, паром і прыстань; значнае месца ў гандлі займаў лес, які сплаўлялі па Нёмане ў Гародню, Коўна і Кенінгсберг. Пасля 1589 г. нёманскае мястэчка знаходзілася ў складзе Гарадзенскай эканоміі. Паводле каралеўскіх грамат 1601, 1633, 1653, 1677 гадоў, Масты атрымлівалі абмежаваныя гарадскія вольнасці. Грамата 1633 г. дазваляла тут праводзіць штотыднёвы гандаль і два штогадовыя кірмашы. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795 г.) Масты ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. У 1823 г. Сенат вынес адмысловае рашэнне, якое давала права прыцягваць мяшчан мястэчка „выконваць павіннасці нароўні з прыгоннымі". У 1897 г. у Мастах пражывала 2 633 жыхара, мелася народная вучэльня (заснавана ў 1870 г.) і ліманаднае прадпрыемства. Да 1907 г. чыгункі злучылі Масты з Гародняй, Лідай, Ваўкавыскам. На месцы лесапільнага заводу (дзейнічаў з 1893 г.) была заснаваная чыгуначная станцыя, з якой звязана нараджэнне сучаснага горада Масты. З верасня 1915 г. па снежань 1918 г. Масты былі заняты нямецкімі войскамі. З 1921 г. мястэчка ў складзе Польшчы, цэнтр гміны Гарадзенскага павета Беластоцкага ваяводства. У 1927 г. заснавана фанерная фабрыка Канапацкіх, якая пастаўляла сваю прадукцыю для авіяцыйнай прамысловасці (у 1931 г. на фабрыцы працавала 400 чалавек, выраблялася 7 тыс. кубаметраў фанеры). З 1939 г. - у складзе БССР, у кастрычніку 1940 г. Масты становяцца працоўным пасёлкам, а з 15 студзеня 1940 г. - цэнтрам раёна. 25 чэрвеня 1941 г. акупаваныя нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты ўлучылі пасёлак у акругу „Белосток" правінцыі Ўсходняя Прусія. За гады вайны ад рук фашыстаў у раёне загінула 2 681 чалавек. Масты былі вызваленыя 13 ліпеня 1944 г. войскамі 2-го Беларускага фронту падчас Беластоцкай аперацыі. З верасня 1944 г. раён знаходзіцца ў Гарадзенскай вобласці. У снежні 1962 г. Мастоўскі раён скасаваны, а яго тэрыторыя перададзеная Ваўкавыскаму і Шчучынскаму раёнам. Адноўлены ў студзені 1965 г. (да 1966 г. уключаў частку Зэльвенскага раёна разам з г.п. Зэльва). З студзеня 1949 г. Масты абвешчаныя гарадскім пасёлкам, 22 ліпеня 1955 г. - горадам. У 1970 г. у ім пражывала 11,6 тыс., у 2006 г. - 16,5 тыс. жыхароў. Рэгіянальныя навіны
Беларусь і сьвет |
|
|
Дызайн — unutranyholas |