МастыРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
18-ы Чэмпіянат Беларусі, 2008 год. Другая лігаФК "Нёман", Масты Адрэса: вул. Савецкая, 78а
Каляндар гульняў ФК "Нёман"(2 ліга) 1 і 2 круг:
1-ы тур 20 красавіка Ворша - Нёман- 4:3
2-і тур 25 красавіка БГАТУ - Ніва (Самахвалавічы) - Нёман- 3:6
3-і тур 4 траўня Нёман - Маладзечна- 1:2
4-ы тур 11 траўня Мінск-2 - Нёман- 0:2
5-ы тур 18 траўня Нёман - Гарадзея- 5:1
6-ы тур 25 траўня Клечаск - Нёман- 1:2
7-ы тур 31 траўня Нёман - Слуцкцукар- 2:3
8-ы тур 4 чэрвеня ДСК Гомель - Нёман- 1:2
9-ы тур 8 чэрвеня (нядзеля) Нёман - Зорка-БГУ- 0:1 10-ы тур 15 чэрвеня (нядзеля) Жлобiн – Нёман- 0:0 11-ы тур 22 чэрвеня (нядзеля) Нёман - Вертыкаль- 2:0 12-ы тур 29 чэрвеня (нядзеля) Мясакамбiнат – Нёман- 1:0 13-ы тур 2 ліпеня (среда) Нёман - Бяроза- 3:1 14-ы тур 6 ліпеня (нядзеля) Лівадыя - Нёман- 1:0 15-ы тур 13 ліпеня (нядзеля) Нёман - Асіповічы- 1:1 16-ы тур 25 ліпеня (пятница) Нёман - Ворша- 2:1 17-ы тур 3 жніўня (нядзеля) Нёман - БГАТУ-Ніва- 3:0 (тэхнічны вынік) 18-ы тур 10 жніўня (нядзеля) Маладэчна - Нёман-1:1 19-ы тур 17 жніўня (нядзеля) Нёман - Мінск-2- 1:0 20-ы тур 24 жніўня (нядзеля) Гарадзея - Нёман- 0:1 21-ы тур 31 жніўня (нядзеля) Нёман - Клечаск- 1:3 22-ы тур 6 верасня (субота) Слуцкцукар - Нёман- 2:0 23-ы тур 14 верасня (нядзеля) Нёман - ДСК-Гомель- 0:2 24-ы тур 21 верасня (нядзеля) Зорка-БГУ - Нёман- 2:1 25-ы тур 28 верасня (нядзеля) Нёман - Жлобін- 3:0 26-ы тур 5 кастрычніка (нядзеля) Вертыкаль - Нёман- 1:0 27-ы тур 12 кастрычніка (нядзеля) Нёман - Мясакамбінат- 0:1 28-ы тур 19 кастрычніка (нядзеля) Бяроза - Нёман- 2:1 29-ы тур 26 кастрычніка (нядзеля) Нёман - Лівадыя- 0:2 30-ы тур 1 лістапада (нядзеля) Асіповічы - Нёман- 1:0
Кубка краіны, 2008 год
1/32 фіналу. Нёман (Масты, Д3) - Баранавічы (Д2) - 2:0
1/16 фіналу. Нёман (Масты, Д3) - БАТЭ (Барысаў) - 3:7 (1:5)
Масты. Стадыён "Нёман". 2000 гледачоў.
СУДДЗІ: О.Чэрапнёў (Бабруйск), У.Малюцін, Б.Кавалеўскі (абодва - Магілёў). НЁМАН: Кудряшоў (Шыдук, 46), Антонавіч, Копаць, Коцін, Войтас, Сакалоўскі (Домась, 46), Астапавіч, Пятроў (к) (Садоўскі, 75), Клімец, Балейка (Кульбей, 46), Нарковіч (Масціцкі, 68). БАТЭ: Гутор, Хагуш, Пеха (Казанцэў, 58), Сасноўскі, Юрэвіч, Сівакоў, Ярмаковіч (к) (Деканасідзэ, 58), Жаўнерчык (Скавыш, 58), Блізнюк, Нехайчык (Радзевіч, 46), Мірчэў (Віскушэнка, 75). ГАЛЫ: 0:1 - Нехайчык (12-г, пас - Жаўнерчык, з кутняга). 0:2 - Блізнюк (27-г, пас - Жаўнерчык, з кутняга). 0:3 - Жаўнерчык (35). 0:4 - Мірчэў (38). 0:5 - Мірчэў(40, пас - Блізнюк). 1:5 - Нарковіч (43, са штрафнога). 1:6 - Сівакоў (71, пас - Юревіч). 1:7 - Мірчэў (74-г, пас - Блізнюк). 2:7 - Домась (79). 3:7 - Коцін (92+, з пенальці за гульню рукой). ПАПЯРЭДЖАННІ: Скавыш (70), Кульбей (71) (абодва - за грубіянскую гульню). Думаецца, нягледзячы на рахунак не на карысць "Нёмана", гаспадарская "тарсіда" пакідала арэну ў добрым настроі - свята відавочна ўдалося. Тройчы забіць барысаўчанам - задача не з лёгкіх, нешматлікія і ў мацнейшым дывізіёне могуць пахваліцца падобным дасягненнем. Віктар Ганчарэнка чакана выставіў неаптымальны склад, але ў крайнасці кідацца не стаў: у аснове з'явілася досыць ключавых выканаўцаў. Аднак дэбютны верняк запісалі ў свой актыў падапечныя Юрыя Чакана. Наркоіич злева абгуляў Пеху і практычна з кута брамавай здзейсніў паўудар-паўпрастрэл - міма. У адказ "жоўта-сіні" рухавік толькі ледзь дадаў абарачэнняў, чаго хапіла для прадвызначэння лёсу супрацьстаяння. Жаўнерчык майстэрска падаваў кутнія – рэзультатыўнымі атрымаліся ўдары галоў Нехайчыка і Блізнюка. На 38-ай хвіліне нарэшце завяршылася паласа няўдач Мірчэва: да таго балгарскі легіянер прымудрыўся загубіць чатыры (!) стоадсоткавых моманта. Забіў жа Ўладзіслаў, дабіўшы выпушчаны Кудряшовым мяч. У фінале тайма Нарковіч "размачыў" Гутора, выдатна выканаўшы "стандарт" - снарад у абвод "сценкі" уляцеў ў "дзявятку". Пасля перапынку хуткасці зменшыліся. І без таго расслабленыя барысаўчане зусім супакоіліся, мастаўчане ж уперад таксама не лезлі. Масавыя замены, зробленыя Віктарам Ганчаренка, дазволілі дэбютаваць у шэрагах БАТЭ Лаше Деканасідзэ (1987) - грузінскі навабранец выцесніў з левага флангу абароны Юрэвіча, які адправіўся шукаць шчасця ў цэнтр паўабароны і адтуль выдаў выдатны пас на ход Сівакову - 1:6. Пасля таго як Мірчэў аформіў хет-трык і давёў розніцу ў рахунку да непрыстойнай, барысаўчане "сталі ". У выніку забіў Домась, а Коцін быў дакладны пры прабіцці пенальці.
Рэгіянальныя навіны
Беларусь і сьвет
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |