МастыРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Калі б парламенцкія выбары ў Беларусі праходзілі сёння за каго б вы аддалі свой голас? Рэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSS
Забруджанасць нітратамі пітной вады з студняў – хранічная праблема Мастоўшчыны17/06/2008 10:59 Людзі ў многіх паселішчах дзесяцігоддзямі жывуць і карыстаюцца вадою са студняў, аднак многія і не здагадваюцца аб якасці пітной вады ў сваіх студнях, тым самым шкодзячы свайму здароўю. (Чытаць далей)
Пажар у адным з цэхаў ААТ "Мастадрэў" не прычыніў сур'ёзнай шкоды прадпрыемству16/06/2008 19:43
Пажар, які здарыўся сёння апоўначы ў цэху драўняна-стружкавай пліты ААТ " Мастадрэў ", не прычыніў сур'ёзнай шкоды прадпрыемству, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Мастоўскім РАНС. (Чытаць далей)
Футбол. Жлобін - Нёман- 0:016/06/2008 14:38 У дзесятым туры чэмпіяната Беларусі па футболе ў другой лізе, які прайшоў 15 чэрвеня, мастоўскі клуб "Нёман", у гасцях з лікам 0:0 згуляў з футбольным клубам “Жлобін”.
Гарыць завод “Мастоўдрэў” (абноўлена)16/06/2008 00:38
У дадзены момант супрацоўнікі мастоўскай службы па надзвычайных сітуацыях тушаць дах аднаго з цэхаў завода “Мастоўдрэў”, які загарэўся. (Чытаць далей)
Пажар на "Мастадрэве"16/06/2008 00:30 Па наяўнай інфармацыі, у гэтыя хвіліны адбываецца пажар на дрэваапрацоўчым заводзе "Мастоўдрэў". Падрабязнасці здарэння пазней на нашым сайце.
У 2008 г. запланаваны пачатак будаўніцтва аўтамабільнай стаянкі ў раёне вул. Будаўнікоў і пр. Юнацтва (+ дадалося фота)15/06/2008 20:44
Як на духу... (Споведзь Алеся Белакоза)15/06/2008 16:28 Прыканцы даўніх 40-ых гадоў маладзён Алесь Белакоз, едучы цягніком з Гародні ў Менск, кідаў з вакна прыбіральні ўласназробленыя ўлёткі з тэкстам „Паўстань, мой любы селянін, паўстань супраць савецкай улады,.. Дык ты ня бойся і ня трусь, Ратуйма нашу Беларусь!”. Прыканцы 60-ых настаўнік Белакоз адчыніў у вёсцы Гудзевічы, на Мастоўшчыне, школьны краязнаўчы музэй Беларушчыны, падобнага якому няма ў сьвеце. З ласкавай згоды Алеся Мікалаевіча наш „Czasopis”друкуе ягоную „Споведзь...”. (Чытаць далей)
“Нацыянальны Альянс” выступіў у абарону Шчэкарэвіча13/06/2008 16:09 Усеўкраінская моладзевая грамадская арганізацыя “Нацыянальны Альянс” занепакоена інфармацыяй аб магчымым узбуджэнні крымінальнай справы , за нібыта ўхіленне ад выканання воінскага абавязку, супраць маладафронтаўца, галоўнага рэдактара “Мастоўскай праўды” і памочніка дэпутата Валынскай абласной Рады Шчэкарэвіча Ігара Ўладзіміравіча. (Чытаць далей)
Мастаўчан ставяць пад ружжо13/06/2008 08:19 Акрамя галоўнага рэдактара “Мастоўскай праўды” Ігара Шчэкарэвіча ў войска прызываюць моладзевых актывістаў Алеся Копаця і Юрыя Шлапіка.
Па словах актывіста Руху “За Свабоду” Алеся Зарэмбюка, Ігар Шчэкарэвіч досыць даўно займаецца актыўнай грамадскай дзейнасцю. (Чытаць далей)
З паламанымі нагамі забіраюць у войска?11/06/2008 00:37
Пачаткам падрыхтоўкі да чарговых парлямэнцкіх выбараў, якія павінны адбыцца 28 верасьня гэтага года, можна лічыць спробу мастоўскіх уладаў з дапамогай мастоўскага ваеннага камісарыяту перашкодзіць на час выбараў грамадзкай дзейнасьці маладафронтаўца, галоўнага рэдактара “Мастоўскай праўды” і памочніка дэпутата Валынскай абласной рады Шчэкарэвіча Ігара Ўладзіміравіча. Беларусь і сьвет
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |