МастыРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Калі б парламенцкія выбары ў Беларусі праходзілі сёння за каго б вы аддалі свой голас? Рэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSМастоўшчына паступова зьнікаеКалі тэмпы натуральнага і механічнага змяншэння насельніцтва захаваюцца, праз 8 гадоў у Мастоўскім раёне будзе пражываць менш за 28,5 тыс. чалавек, натуральныя страты ў параўнанні з станам на 01.12.2007 г. могуць скласці каля 5,6 тыс. жыхароў. У працэнтных суадносінах гэта выглядае наступным чынам: - 16,6% у параўнаньні з канцом 2007 г. (або звесткамі за студзень – лістапад 2007 г.) - каля 30 % у параўнаньні з студзенем 2001 г., калі ў Мастоўскім раёне пражывала 40,3 тыс. чалавек; - каля 35 % у параўнаньні з студзенем 1995 г., калі ў Мастоўскім раёне пражывала 43,9 тыс. чалавек. Насельніцтва Мастоўскага раёна адносіцца да рэгрэсіўнага тыпу: у агульнай структуры насельніцтва дзеці складаюць усяго толькі каля 17% (мяжа - 20%), пенсіянеры каля 33% (мяжа – 30%), а працаздольныя – каля 50%. Паглыбляецца працэс старэння, што ў перспектыве будзе падвышаць агульны ўзровень смяротнасці, які і так значны. Скарачаецца частка патэнцыйна дзетанараджальнага кантынгенту, які павінен прымаць удзел у аднаўленьні насельніцтва. Гэтая тэндэнцыя і надалей будзе паглыбляць дэмаграфічны крызіс. Назіраецца вялікае адмоўнае міграцыйнае сальда (512 чалавек за 11 месяцаў мінулага году, або 1,5% ад усяго насельніцтва) і перавышэнне сьмяротнасьці над нараджальнасьцю (амаль на 44%) Гэтыя тэндэнцыі пагражаюць дэмаграфічнай бяспецы раёна і выкліканы шэрагам негатыўных фактараў,якія характэрны для большасьці невялікіх местаў Беларусі і адлюстроўваюць агульнарэспубліканскія тэндэнцыі змяншэньня насельніцтва ў невялікіх гарадах і сельскай мясцовасьці: - кепская эканамічная сітуацыя, якая адлюстроўваецца ў невысокіх заробках: 600,2 тыс. рублёў (лістапад 2007 г.), па краіне – 795386 рублёў. (снежань 2007 г.) - невялікі выбар месцаў для працаўладкаваньня (толькі 7 прамысловых прадпрыемстваў), з іх асноўнае ААТ “Мастоўдрэў" з’яўляецца горадаўтваральным. На гэтым прадпрыемстве працуе каля 2,8 тыс. чалавек з 4,1 тыс., занятых у прамысловай сферы (або каля 68%). Колькасць асобаў працоўнага ўзросту будзе і надалей скарачацца ў абсалютных паказчыках, з-за чаго прадпрыемствы Мастоўшчыны будуць адчуваць дэфіцыт працоўнай сілы; - адсутнасьць магчымасьці самарэалізацыі для моладзі і адукаваных асобаў: няма арганізацыяў і прадпрыемстваў, дзе былі б запатрабаваныя ініцыятыўныя і перспектыўныя асобы з вышэйшай адукацыяй па шэрагу напрамках; - уціск прадпрымальніцкай ініцыятывы – павелічэнне ў апошні час ціску на індывідуальных прадпрымальнікаў з мэтай іх ліквідацыі; - недастатковае жыльлёвае будаўніцтва – за 2007 г. : на ўліку на паляпшэнне жыллёвых умоваў знаходзіцца болей за 1,4 тыс. сямей, а пабудаваны
- адсуднасьць дастатковай інфраструктуры для адпачынку: абсталяваных зонаў для адпачынку моладзі, (а таксама іншых векавых груп), клюбаў (рознага характару), сучасных кінатэатраў, кавярняў, бараў, сучасных дыскатэкаў і інш. - невялікая матывацыя і адсутнасьць мэтаскіраванай працы па выхаваньню “мясцовага патрыятызму” ў маладога пакаленьня. Пераважная большасьць моладзі не адчувае сябе прыналежнымі да малой Радзімы ў сувязі з адсутнасьцю працы па пашырэньню ведаў аб знакамітых людзях Мастоўшчыны (і ня толькі савецкага перыяду) - Пятро Крэчэўскі (прэзідэнт Рады БНР, Міхась Явар – заходнебеларускі паэт, Алесь Белакоз – гонар сучаснага нацыянальнага адраджэння і інш.), знакамітых месцах (старажытныя касьцёлы і цэрквы, панскія маёнткі і інш.) і падзеях (баі паўстанцаў 1963 г.), дасягненнях Мастоўшчыны падчас савецкага перыяду; - нізкі ўзровень медычнага абслугоўвання насельніцтва, асабліва дзяцей і жанчын дзетанараджальнага ўзросту. - няразвітая транспартная інфраструктура: тэрыторыя Мастоўскага раёна займае плошчу 1,4 тыс. кв. км, аднак транспартнае злучэнне недастаткова развітае. - палітычныя рэпрэсіі : палітычна- і грамадскаактыўнай моладзі чыняцца ўсялякія перашкоды да самарэалізацыі. Праблема дэмаграфічнай бяспекі пачала істотна хваляваць і прадстаўнікоў мясцовай улады. Праводзяцца нарады, распрацоўваюцца і рэалізуюцца праграмы і г.д. Аднак усе гэтыя мерапрыемствы не даюць жадаемых вынікаў, што і было пацверджана на адной з апошніх нарадаў у райвыканкаме. У апошнія два месяцы зноў з’явіліся значныя адмоўныя тэндэнцыі ў дэмаграфічнай сітуацыі. Неабходны комплексны падыход, які б дазволіў значна павялічыць якасць жыцця грамадзян Мастоўскага раёна, а таксама павысіў узровень мясцовага патрыятызму. Дз. Кухлеем плануецца правядзення абмеркавання праблемы сярод грамадскіх актывістаў з мэтай пошуку шляхоў выпраўлення сітуацыі.
Беларусь і сьвет
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |