МастыРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Ці падтрымліваеце вы сбор подпісаў за зьмену беларускага выбарчага заканадаўства? Рэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSЗ паламанымі нагамі забіраюць у войска?Пачаткам падрыхтоўкі да чарговых парлямэнцкіх выбараў, якія павінны адбыцца 28 верасьня гэтага года, можна лічыць спробу мастоўскіх уладаў з дапамогай мастоўскага ваеннага камісарыяту перашкодзіць на час выбараў грамадзкай дзейнасьці маладафронтаўца, галоўнага рэдактара “Мастоўскай праўды” і памочніка дэпутата Валынскай абласной рады Шчэкарэвіча Ігара Ўладзіміравіча. Шчэкарэвіч І.В навучаецца па праграме Каліноўскага ва Ўніверсытэце ў Беластоку на 3 курсе. І як яму нядаўна стала вядома, ўпершыню за два гады яго навучаньня, мастоўскі ваенны камісарыят праявіў да яго цікавасьць запрасіўшы на медычную камісію і наступнага прахаджэньня военскай службы, нягледзячы на тое, што ён зьяўляецца студэнтам (чаго было дастаткова ваеннаму камісарыяту раней каб не прызываць Шчэкарэвіча І.У ). Чаму ж менавіта зараз Радзіме так спатрэбілася абарона Ігара Ўладзіміравіча? Трэба нагадаць, што менавіта падчас мінулых парламенцкіх выбараў Ігар за ўдзел у перадвыбарчай кампаніі кандыдадта ад дэмакратычных сілаў Зарэмбюка А.В быў выключаны са складу студэнтаў Гродзенскага Дзяржаўнага Універсітэта імя Янкі Купалы. І ня цяжка здагадацца, калі ўспомніць што наступныя парлямэнцкія выбары адбудуцца ўжо зусім хутка, аб чыньніках такой цікавасьці да асобы Ігара Ўладзіміравіча з боку ваеннага камісарыяту. Вельмі паказальны і шмат аб чым кажа і такі факт: зараз Шчэкарэвіч з пераломам сустава нагі знаходзіцца ў Беластоку, што зьяўляецца паважным чыньнікам для неяўкі на медычную камісію. Пры такога рода пераломах не накладваецца гіпс, а для паспяховага лячэньня патрабуецца мінімальны рух нагі. Але калі ваеннаму камісару мастоўскага РВК падпалкоўніку Алегу Альбертавічу Шэндэровічу было сказана, што Ігар ня можа прыехаць на камісію бо мае пералом, падпалкоўнік заявіў, што калі Шчэкарэвіч ня зьявіцца на медагляд, то яго справа будзе перададзена ў міліцыю з наступным узбуджэньнем супраць яго крымінальнай справы за ўхіленьне ад воінскай службы. Як кажуць: без каментароў... www.mfront.net Беларусь і сьвет
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |