МастыРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Ці падтрымліваеце вы сбор подпісаў за зьмену беларускага выбарчага заканадаўства? Рэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSЗабруджанасць нітратамі пітной вады з студняў – хранічная праблема МастоўшчыныАмаль год таму 6 ліпеня 2007 г. на 3-й выяздной сесіі Мастоўскага раённага Савета дэпутатаў 25 – га склікання ўздымалася пытанне аб якасці пітной вады ў студнях Мастоўскага раёна. Тады з дапамогай дэпутацкага запыту была спроба прыцягнуць увагу мясцовых органаў улады і аховы здароўя да гэтай праблемы. На сесіі выступіў галоўны доктар дзяржаўнай установы «Мастоўскі раённы ЦГЭ» А. Трачук, які паведаміў аб мерах, прымаемых для інфармавання людзей і выпраўлення сітуацыі. Аднак прайшоў амаль год і адбылася трагедыя ў мястэчку Масты Правыя: у траўні памерла дзяўчынка-немаўля, якой было 1 месяц і 7 дзён. Таксама атруцілася дзяўчынка ў Дзенькаўцах (Зарудаўеўскі сельсавет). І гэта відавочныя факты ўздзеяння атручанай нітратамі вады на арганізм. Людзі ў многіх паселішчах дзесяцігоддзямі жывуць і карыстаюцца вадою са студняў, аднак многія і не здагадваюцца аб якасці пітной вады ў сваіх студнях, тым самым шкодзячы свайму здароўю. Зараз у Мастоўскім раёне адной з найбольш актуальных з’яўляецца праблема дэмаграфічнай бяспекі. Кіраўніцтва Мастоўскага райвыканкаму зразумела небясьпеку дэпапуляцыі раёна і спрабуе знайсці шляхі выпраўлення негатыўных тэндэнцый. У рамках праграмы па дэмаграфічнай бяспецы неабходна вырашаць і праблему якасці пітной вады ў Мастоўскім раёне. Сярод асноўных напрамкаў дзейнасці па гэтай праблеме мэтазгодным з’яўляюцца наступныя крокі: - рэгулярна праводзіць абследаванні вады ў студнях Мастоўскага раёна на ўтрыманне нітратаў; - скласці пашпарт кожнай студні ў Мастоўскім раёне (з пазначэннем узроўня ўтрымання ў вадзе нітратаў, даты праверкі, адказнай асобы і г.д.); - павялічыць колькасць інфармацыйных матэрыялаў у раённых выданнях (напр. раённая газета “Зара над Нёманам”) з тлумачэннем небяспекі выкарыстання забруджанай нітратамі вады з студняў, шляхі прафілактыкі атручванняў; - пазначыць студні, у якіх забруджанне нітратамі пераўзыходзіць дапушчальныя нормы, адмысловымі знакамі (напр. падрыхтаваць налепкі, нанесці фарбай і інш.), змясціць на гэтых студнях інфармацыйны ліст (або пашпарт) з пазнакаю дапушчальнай нормы, шляхоў прафілактыкі атручванняў, тлумачэннем негатыўнага ўздзеяння на арганізм чалавека атручанай нітратамі вады і інш.; - ліквідаваць (або спыніць эксплуатацыю) асабліва небяспечных студняў, у якіх узровень нітратаў значна перавышае дапушчальныя нормы; рэгулярна праводзіць тлумачальныя сустрэчы з грамадзянамі (асабліва ў месцах, дзе знаходзяцца студні з павышаным узроўнем утрымання нітратаў); - рэгулярна праводзіць тлумачальныя размовы з бацькамі немаўлят і дзяцей, якія могуць патэнцыйна карыстацца вадою з павышаным узроўнем утрымання нітратаў; - правесці аналіз прычынаў забруджання нітратамі студняў у Мастоўскім раёне і распрацаваць мерапрыемстваў па ліквідацыі гэтых прычынаў (або мінімізацыі наступстваў), аб чым паведаміць у Мастоўскі раённы Савет дэпутатаў і Мастоўскі раённы выканаўчы камітэт дзеля прыняцця адмысловых мераў. Гэтыя накірункі дзейнасці па прафілактыцы атручванняў былі скіраваны ў якасці прапановы дэпутата мясцовага Савету дэпутатаў А. Трачуку, галоўнаму доктару дзяржаўнай установы «Мастоўскі раённы ЦГЭ». Адказ на іх згодна з беларускім заканадаўствам павінен быць прадстаўлены на працягу дзесяці дзён. www.razam.net Беларусь і сьвет
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |