МастыРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Ці падтрымліваеце вы сбор подпісаў за зьмену беларускага выбарчага заканадаўства? Рэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSСправаздача дэпутата Мастоўскага раённага Савета дэпутатаўПаважаныя выбаршчыкі!
14 студзеня 2007 г. большасць з Вас абрала мяне ў якасці свайго прадстаўніка ў Мастоўскі раённы Савет дэпутатаў 25 – га склікання.
На І –й сесіі райсавета я ўвайшоў у камісію па дэпутацкай этыцы і мандатам. З першых дзён працы ў Савеце мною былі ўнесены шэраг прапановаў і ініцыятываў, сярод якіх: аб Рэгламенце Мастоўскага раённага Савета дэпутатаў; аб кампенсацыі страчаных ільготаў асобным катэгорыям грамадзян і стварэнні спецыяльнай камісіі па ільготах, правах і гарантыях асобным катэгорыям грамадзян; аб спрыянні прадпрымальніцкай ініцыятыве ў г. Масты і садзейнічанню прадпрымальнікам; аб маніторынгу стану вады ў студнях Мастоўскага раёна; аб удасканаленні дзейнасці дэпутатаў Мастоўскага раённага Савета дэпутатаў 25 – га склікання; аб выкананні сацыяльных стандартаў у сельскіх паселішчах і інш. Усе прапановы і ініцыятывы, якія ўздымаліся і ўздымаюцца мною, знаходзяць значную падтрымку і водгук сярод грамадзян і рэалізуюцца маёй групай падтрымкі і мною асабіста.
Хачу падкрэсліць, што ў ліпені падчас выяздной сесіі Мастоўскага раённага Савета дэпутатаў з удзелам члена Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь я адзіны, хто адкрыта выступіў супраць скасавання ільготаў асобным катэгорыям грамадзян і надалей быў паслядоўным у адстойванні права на ільготы грамадзянам, якім яны патрэбныя. Неабходна заўважыць, што ў гэтым годзе закон, паводле якога былі скасаваны ільготы, быў прызнаны правальным як дэпутатамі Палаты Прадстаўнікоў (якія амаль адзінагалосна за яго галасавалі амаль год да гэтага), так і ўрадам. Пенсіянерам было вернутае права на аплату паловы кошту праезду грамадскім транспартам на летні час.
Я выступіў супраць скасавання кампенсацыі транспартных выдаткаў настаўнікам, месца працы якіх знаходзіцца на значнай адлегласці ад месца пражывання. Аднак сярод 33 дэпутатаў Мастоўскага райсавета такой пазіцыі прытрымліваўся яшчэ толькі адзін народны прадстаўнік.
За амаль паўтары гады дзейнасці ў якасці дэпутата мясцовага Савета я падтрыхтаваў і накіраваў у мясцовыя органы кіравання і самакіравання болей за 50 запытаў, зваротаў і прапановаў, асноўная мэта якіх – паляпшэнне якасці жыцця грамадзян. Большасць з іх мае станоўчае рашэнне, сярод якіх: рамонт сістэмы ацяплення д. № 11 па вул. Будаўнікоў; рамонт сістэмы гарачага водазабеспячэння ў д.д. 9 і 11 па вул. Будаўнікоў; бягучы рамонт асфальнага пакрыцця ў двары дамоў 7,9,11,11а па вул. Будаўнікоў і д. 6 па пр. Юнацтва; падсыпка пяску ў пясочніцы; часовы рэйс аўтобуса па маршруту Масты Правыя – Масты і інш. Некаторыя пытанні маюць сур’ёзны водгук у грамадстве і органах мясцовага самакіравання і кіравання: напрыклад, праблема дэмаграфічнай бяспекі, транспартная сувязь паміж населеннымі пунктамі Мастоўскага раёна, праблема пітной вады і інш.
Кожны тыдзень я правожу асабістыя сустрэчы з грамадзянамі, а за свой дэпутацкі тэрмін (1 год і 4 месяцы) мною асабіста было наведана болей за 220 кватэраў маіх выбаршчыкаў, пры чым большасць кватэраў па некалькі разоў. Пастаянна праводзіцца маніторынг меркавання грамадзян наконт актуальных пытанняў і праблемаў, якія закранаюць грамадскія інтарэсы.
Я пастаянна сачу за падзеямі і праблемамі, якія ўзнікаюць у горадзе і раёне. Потым разам з групай падтрымкі распрацоўваюцца шляхі іх вырашэння і затым прапановы дасылаюцца ў органы мясцовага самакіравання і кіравання. Разам з грамадзянамі мы спрабуем знайсці аптымальнае вырашэнне існуючых праблем.
У рамках дзейнасці ў Мастоўскім раённым Савеце дэпутатаў я наведаў 24 паселішчы Мастоўскага раёна, сярод якіх цэнтры сельсаветаў і вялікія паселішчы: Мікелеўшчына, Масты Правыя, Луна, Пескі, Дубна, Харціца, Глядавічы, Масты Левыя, Струбніца, Вялікая і Малая Рагозніца, Вялікія Сцяпанішкі, Мілявічы, Дарагляны, Курылавічы і інш. Лічу гэтыя паездкі неабходнымі для кожнага дэпутата, таму што на сесіях раённага Савета ўздымаюцца пытанні, якія закранаюць інтарэсы ўсіх грамадзян Мастоўскага раёна. А дэпутат павінен ведаць праблемы свайго раёна і шукаць шляхі іх вырашэння, дапамагаць сваімі прапановамі.
Значная дапамога ў дэпутацкай дзейнасці атрымліваецца ад супрацоўніцтва з дэпутатам Лунненскага сельскага Савету А. Пудаўкіным, які дзеліцца сваім вопытам, а таксама распавядае аб праблемах, якія існуюць у сельскіх паселішчах Мастоўшчыны. Важкі вопыт дэпутацкай дзейнасці перадаюць А.Белакоз, А. Рудабелец, А. Зарэмбюк.
Зараз мы разам з групай падтрымкі займаемся пытаннем добраўпарадкавання двара дамоў 7,9,11 па вул. Будаўнікоў і стварэннем прыстойнага месца для адпачынку дзяцей і грамадзян, таксама пошукам шляхоў вырашэння праблемы з якасцю пітной вады ў студнях і цэнтралізаваным водазабеспячэнні ў паселішчах Мастоўскага раёна, добраўпарадкаванню тэрыторыі вакол штучнага вадаёма каля СШ № 5.
Сярод асноўных дасягненняў лічу арганізацыю ўзаемадзеяння паміж грамадзянамі, органамі кіравання, жыллёва-камунальнай гаспадаркай, павышэнне актыўнасці грамадзян і органаў самакіравання і кіравання па павышэнню якасці жыцця насельніцтва, шматлікія кансультацыі грамадзян наконт разнастайных пытанняў.
У ліпені ў памяшканні сацыяльна – рэабілітацыйнага цэнтру “Шчырасць” я планую правесці прыём грамадзян па ўсім пытанням (аб даце будзе паведамлена пазней). Прыходзьце! – буду імкнуцца дапамагчы.
З павагай,
Дзмітрый КухлейБеларусь і сьвет
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |