МастыРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Ці падтрымліваеце вы сбор подпісаў за зьмену беларускага выбарчага заканадаўства? Рэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSГлядавічы: патрабуецца станцыя абезжалезванняУтрыманне жалеза ў вадзе цэнтралізаванага вадаправода в. Глядавічы перавышае нормы ў 2 - 4 разы, а па мутнасці амаль у 1,5 - 2 разы. Пры гэтым якасць вады пагоршылася ў 2008 г. у параўнанні з 2007 г. У 2007 г. 40% узятых пробаў не адпавядалі СанПіН па павышанаму ўтрыманню жалеза, а ў 2008 г. ужо 57% пробаў. Згодна з адказам галоўнага доктара ДзУ “Мастоўскі райЦГЭ” А. М. Трачука павышанае ўтрыманне жалеза ў вадзе з вадаправоду выклікана яго павышаным утрыманнем у падземных крыніцах – артсвідравінах. Працяглае ўжыванне пітной вады з высокім утрыманнем жалеза негатыўна ўплывае на здароўе чалавека: раздражняе слізістыя і скуру, выклікае гемахраматоз, алергію. Гемахраматоз праяўляецца праз зніжэнне працаздольнасці, масы цела. Назапашвання жалеза ў печані вядзе да хранічнага запалення з трансфармацыяй у цыроз і адпаведнымі клінічнымі праявамі: павелічэннем печані, селязёнкі, пагаршэннем крыватоку, назапашваннем свабоднай вадкасці ў чэраўной паражніне (асцыт) з зыходам ў пячоначную недастатковасць. Параза суставаў характэрызуецца боллю, якая кепска паддаецца лячэнню. Адкладанне жалеза ў сэрцы можа быць прычынай парушэння сардэчнага рытму, развіццём сардэчнай недастатковасці (задышкі, пачашчанага сэрцабіцця, перыферычным ацёкам, часцей за ўсё ніжніх канечнасцяў). Параза падстраўнікавай залозы вядзе да развіцця цукровага дыябету (смагі, павелічэння мачавыпускання, падвышэннем глюкозы ў крыві), палавых залоз – да атрафіі яечкаў з зніжэннем патэнцыі, знікненнум другасных палавых прыкметаў і фемінізацыяй (у мужчын) і спыненню месячных, бясплоднасці жанчын. Назапашванне жалеза таксама негатыўна ўплывае на колер скуры. Для паляпшэння якасці вады ў адпаведнасці з СанПіН Рэспублікі Беларусь неабходна будаўніцтва лакальных збудаванняў па абезжалезванню на вадаправодах. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |