МастыРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Ці падтрымліваеце вы сбор подпісаў за зьмену беларускага выбарчага заканадаўства? Рэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSУшанаванне памяці9 ліпеня грамадскія актывісты разам з Дзмітрыем Кухлеем, дэпутатам Мастоўскага раённага Савета, пачалі добраўпарадкаванне помніку загінулым у 1920 г. падчас вайны паміж Польшчай і Расіяй беларускім вайскоўцам. Помнік знаходзіцца на беразе Нёмана ў м. Масты Левыя. Паводле словаў мясцовых жыхароў падчас Другой сусветнай вайны немцы скінулі яго верхнюю частку ў р. Нёман. Увесь час існавання Савецкага Саюзу ён там і знаходзіўся. Потым Уладзімір Рыбак - гаспадар, на падворку якога знаходзіцца помнік – выцягнуў камень з памятнай шыльдай і вярнуў яго на былое месца. 80 год існавання помніка без дагляду пашкодзілі яго, таксама былі знішчаны клумбы, якія стаялі па кутах помніка. Зараз грамадскія актывісты праводзяць работы па яго аднаўленню і навядзенню парадку на тэрыторыі вакол помніка. Добраўпарадкаванне плануецца скончыць да 23 ліпеня, менавіта ў гэты дзень 80 год таму ён быў упершыню адкрыты ў памяць аб бітве пад Мастамі паміж беларускалітоўскай дывізіяй пад камандаваннем генерала Жэлігоўскага і калмыцкай (шостай) дывізіяй Лазарэвіча. www.razam.net Беларусь і сьвет
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |