Актывісту Руху “За Свабоду” Алесю Зарэмбюку, якога трымалі на беларуска-літоўскай мяжы больш за 2 гадзіны, зладзілі асабісты дагляд.
– На ўездзе ў Беларусь на пункце пропуску “Прывалка” нас з жонкай ужо чакалі памежнікі і супрацоўнік КДБ. Вайскоўцы забралі ў нас пашпарты, дакументы на машыну і пачалі іх дасканала вывучаць ды сканаваць старонкі. У памежным камітэце, куды я патэлефанаваў, каб запытацца пра прычына майго затрымання і дасканальнага дагляду, мне рады не далі і маю скаргу праігнаравалі, – распавядае Алесь Зарэмбюк.
Па словах актывіста Руху “За Свабоду” памежнікі дасканала праверылі багаж, асабістыя рэчы, абследавалі кожную дэталь аўтамабіля. Супрацоўнікі таможні забралі на экспертызу знойдзены ў рэчах экзэмпляр рэгіянальнага часопісу “Дзеячас”. Мытнікі і памежнікі даглядалі рэчы і рабілі вывучалі дакументы Алеся і яго жонкі у прысутнасці супрацоўніка КДБ.
Неўзабаве ад начальніка Гродзенскай рэгіянальнай мытні Юрыя Сенько па факсу прыйшло распараджэнне пра асабісты дагляд актывіста. Пры гэтым мытнікі прымусілі актывіста распрануцца і вывернуць кішэні. Супрацоўнікі пункта пропуску патлумачылі свае дзеянні артыкулам 294 мытнага кодэксу Рэспублікі Беларусь і скалі акт правядзення асабістага дагляду.
– Я лічу, што пільная ўвага да маёй асобы звязаная з маючай адбыцца выбарчай кампаніяй у Палату прадстаўнікоў. Менавіта падчас выбараў абвастраецца цікаўнасць да мяне з боку сілавых структураў і спецслужбаў. Падобныя дзеянні ўладаў – дагляды, вобшукі, ператрусы – сведчаць пра тое, што выбары не будуць ні свабодныя, ні справядлівыя, – лічыць Алесь Зарэмбюк.
Днямі Гродзенскі аблвыканкам абвясціў склад акруговай камісіі Маскоўскай акругі. Алеся Зарэмбюка, які вылучаўся у камісію шляхам збору подпісаў грамадзян, у склад акруговай камісіі ўлады не ўключылі.
www.milinkevich.org