МастыРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Ці падтрымліваеце вы сбор подпісаў за зьмену беларускага выбарчага заканадаўства? Рэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSАльшанскія могілкі ў Празе (фота)Відовішча Альшанскіх могілак у Празе захапляе. Гэта вялізная тэрыторыя амаль у цэнтры горада, дзе не страшна і змрочна, як павінна быць на могілках: вялізныя цяністыя дрэвы, фамільныя пахаваньні і капліцы з адмысловымі статуямі мінулага і нават пазамінулага стагоддзя… Усё гэта надае могілкам незвычайны дух мінуўшчыны, што назаўжды пасялілася у гэтых алеях…
Альшанскія могілкі прыкметныя тым, што гэта найбуйнейшы комплекс могілак у Эўропе. Ён складаецца з двух буйных частак: чэшскія могілкі і інтэрнацыянальныя. Там ёсць і пахаванні ангельскіх і савецкіх жаўнераў часоў Другой сусветнай, і габрэйскія могілкі, і расейцаў, дзеячоў белай эміграцыі, і украінцаў, і беларусаў.
Тут знайшлі свой апошні прытулак знакамітыя людзі з усяго свету: пісьменнік Неміровіч-Данчанка, паэт Ратгаўз, маці і сястра Набокава, украінскі паэт Олесь Кандыба, пісьменнік Аверчанка, сын мастака Васняцова, а таксама знакаміты пісьменнік Франц Кафка і два знакамітых беларуса, першы і другі прэзідэнты БНР: Пётра Крэчэўскі і Васіль Захарка.
Пётра Крэчэўскі (1879 (нарадзіўся 7 жніўня 1879 г. у в. Дубна каля Мастоў) - 1928) – палітычны дзеяч, гісторык, дэлегат І Усебеларускага Кангрэсу, сябра Рады БНР. У снежні 1919 абраны Прэзыдэнтам Рады БНР. У эміграцыі разгарнуў шырокую дыпламатычную дзейнасць, наладзіў інфармаванне заходніх краінаў пра становішча ў БССР і Заходняй Беларусі, дамогся ад ураду Чэхаславаччыны стыпендыяў для беларускіх студэнтаў, выдаў палітычна-навуковы альманах “Замежная Беларусь”
Васіль Іванавіч Захарка (1877 - 1943)– палітычны дзеяч, другі прэзідэнт БНР. Прымаў актыўны ўдзел у з’ездзе беларускіх вайскоўцаў Заходняга фронту, у створанай Цэнтральнай Беларускай Вайсковай Радзе займай пасаду сакратара, у Народным Сакратарыяце Беларусі – скарбніка, пасля 25 сакавіка 1918 яго прызначаюць міністрам фінансаў БНР.Больш інфармацыі аб П.А. Крэчэўскім тут
Быў намеснікам старшыні Рады БНР Пётра Крэчэўскага да ягонай смерці 8 сакавіка 1928 году. Пасьля заняў пасаду Прэзідэнта БНР. Спрабаваў давесьці сусьветнай грамадскасьці беларускацьць Вільні. Крысціна Карчэўская www.uff-by.org, фота аўтара Беларусь і сьвет
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |