МастыРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Калі б парламенцкія выбары ў Беларусі праходзілі сёння за каго б вы аддалі свой голас? Рэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSА чаго мiргала?Моладзь гэтую песню, напэўна, не чула, а вось людзi старэйшыя — нават спявалi. Больш за тое — дагэтуль, мо, помняць яе пяшчотнае, яе шматзначнае "И кто его знает, чего он моргает?". Хоць там, ну згадзiцеся, яно зразумела (i чаго мiргае, i чаго ўздыхае)! Какецтва адно, песня... А вось тут — жыццё. У нашай вёсцы бяседа неяк была. За сталом адзiн насупраць другога баба i мужык сядзелi. Абое ў гадах ужо. Яна — адзiнокая, мажная, ён — сямейны, глухаваты, картавы i ростам мо, з метр (на каньках i ў зiмовай шапцы). Такi вось "прынц". Не дацкi. Але ж на сябе, ды збоку ён, мусiць, нiколi не глядзеў? Глядзеў — прынамсi ў той вечар — перад сабой. А там — жанчына... Адзiнокая. Прывабная — як на яго думку. Як на яе — стомленая да стану нiякасцi, а ўжо спрацаваная!.. Ды i час не раннi... Карацей — стала яна носам кляваць, а вочы пры гэтым не-не ды i лыпнуць — самi па сабе. "Метр", мiж тым, паглядае... "Вой, няёмка як перад людзьмi, — падумала жанчына, позiрк яго злавiўшы. — Пайду я лепей дамоў ды лягу ўжо. Чаго тут сядзець?". Устала яна, пайшла. А "прынц" i тое, як яна глянула, i тое, што ўстала, па-свойму зразумеў: цiшком ад жонкi вырабiўся з той гулянкi i за ёю, следам (разам жа нельга — канспiрацыя)... Не на многа адстаў: кабета толькi ў хату зайшла, толькi павярнулася, каб дзверы зачынiць ды распранацца, — на табе — "прынц" на парозе. Хуценька (нельга ж часу губляць) свой маленькi картузiк кiдэц на цвiк, туды ж, пад вешалку, свой пiнжачок. I за дзяжку ўжо... Жанчыне, знячэўку, мову адняло. Пытае потым: — Чаго ты? — Чахо? Чахо? — бадзёра перапытвае ён, — а чахо мархала... Тахо! — Ах жа ж ты... Не будзем паўтараць, што яму сказала кабета, бо не так гэта i важна. Важна, што "прынц" той вылецеў з хаты, як корак з шампанскага. А следам, як нi сумна гэта гучыць, яго маленькi пiнжачок i такi ж маленькi картузiк. А. Барысевiч, г. Масты, “Звязда” Беларусь і сьвет
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |