МастыРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSУ Мастах подпісы збіраюць на прадпрыемствахАдміністрацыя прадпрыемстваў горада Масты, парушаючы выбарчае заканадаўства, збірае подпісы працоўных у падтрымку намесніка старшыні гарадзенскага аблвыканкама Васіля Сцяпуры, які збіраецца стаць кандыдатам у дэпутаты беларускага парламента. Паводле беларускага заканадаўства, збор подпісаў у падтрымку таго ці іншага кандыдата на прадпрыемствах і ў дзяржаўных установах забаронены. Негледзячы на гэта, адміністрацыя шэрагу ўстановаў ажыццяўляе збор подпісаў грамадзян у падтрымку праўладнага кандыдата. Аб гэтым Рацыі паведаміў Алесь Зарэмбюк - кіраўнік выбарчага штаба незалежнага кандыдата Зміцера Кухлея: - Мы неаднаразова фіксавалі выпадкі, калі супрацоўнікам таго ці іншага прадпрыемства загадваюць прынесці на працу пашпарты. Пасля ўнясення дадзеных людзям загадваюць распісвацца ў падпісным лісце за праўладнага кандыдата. На Мастоўскай выбарчай акрузе №56 балатавацца кандыдатамі ў дэпутаты збіраюцца 2 чалавекі – намеснік старшыні гарадзенскага аблвыканкама Васіль Сцяпура і дэмакратычны актывіст Зміцер Кухлей. Як сцвярджаюць сябры яго ініцыятыўнай групы, улады ажыццяўляюць ціск не толькі на іх, але і на тых жыхароў горада, якія ставяць свае подпісы ў падтрымку незалежнага кандыдата. www.racyja.com Беларусь і сьвет
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |