МастыРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Ці падтрымліваеце вы сбор подпісаў за зьмену беларускага выбарчага заканадаўства? Рэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSПрадстаўнікоў АДС не ўключылі ў участковыя камісііНіводнага прадстаўніка Аб’яднаных дэмкратычных сілаў Мастоўшчыны не ўключылі ва ўчастковыя камісіі Мастоўскай выбарчай акругі № 56, пра гэта, нашаму парталу паведаміў, кіраўнік выбарчага штабу Зьміцера Кухлея, - Алесь Зарэмбюк. Паводле статыстыкі арганізацыйна-кадравага аддзелу Мастоўскага райвыканкама ва ўчастковыя камісіі Мастоўскага раёна былі прапанаваны 340 кандыдатур, 14 чалавек былі вылучаны і падтрыманы Аб’яднанымі дэмакратычнымі сіламі Мастоўшчыны. Менавіта гэтыя 14 прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў не былі ўключаны ў склад участковых выбарчых камісій Мастоўскага раёна. “Улады пабаяліся ўключыць прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў у участковыя выбарочыя камісіі, і гэтым у чарговы раз прадэманстравалі тое, што ніякіх сумленных выбараў не будзе. Я быў назіральнікам амаль на усіх выбарах апошнія 8 год і бачыў якім чынам падлічваюцца бюлетэні, і як размяркоўваюцца лічбы. Усё ціха. Кожны з сябраў камісіі лічыць сам па сабе і на паперках моўчкі перадае ўсе лічбы старшыню выбарчай камісіі, і ўжо старшыня агучвае канчатковы вынік. Таму я не маю ніякіх сумненняў, што гэтыя выбары будуць сфальсіфікаваны.” – адзначыў Алесь Зарэмбюк. Паліна Вішнеўская Беларусь і сьвет
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |