МастыРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSВыбух пад выбарыВылучэнца ва ўчастковую камісію, мастоўскага актывіста Руху “За Свабоду” Алега Пронскага, які два апошніх месяцы быў за мяжой, выклікаюць ў КДБ. З хлопцам хочуць паразмаўляць пра мінскі выбух. Студэнт Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта Алег Пронскі у мінулую пятніцу вярнуўся з двухмесячнай сельска-гаспадарчай практыцы ў Польшчы. Яму патэлефанаваў супрацоўнік гродзенскага КДБ і запрасіў на размову, якая датычыць выбуху ў Мінску, што здарыўся ў ноч на 4 ліпеня. Актывіст Руху “За Свабоду” Алесь Зарэмбюк лічыць, што пільная ўвага да юнака з боку спецслужбаў абумоўлена выключна ягоным удзелам у выбарчай кампаніі, бо Алег не быў у Беларусі з чэрвеня: – Мы сабралі подпісы за вылучэнне Алега Пронскага у выбарчую камісію. Цяпер яго выклікаюць у КДБ. Мабыць яны хочуць пазнаёміцца з кожным дэмакратычным актывістам гарадзеншчыны асабіста. Гэтыя выклікі на размовы, якія, на жаль, набылі масавы характар, – сапраўдны псіхалагічны ціск на людзей. Мэта такіх дзеянняў – запалохаць нязгодных, зменшыць іх грамадскую актыўнасць, – мяркуе Алесь Зарэмбюк. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |