МастыРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSСёння дзень Сьвятой Троіцы! Віншуем усіх праваслаўных!Сьвяткуем разам! Пасьля Узнясеньня на неба Госпада і Збавіцеля нашага Ісуса Хрыста, што адбылося на саракавы дзень пасьля Яго Уваскрасеньня, апосталы і іншыя вучні неадлучна знаходзіліся ў Іерусаліме. I творачы малітву, яны чакалі зьдзяйсненьня словаў Збавіцеля, Які сказаў ім на разьвітаньне: "...прымеце сілу, як сыдзе на вас Дух Сьвяты, і будзеце Мне сьведкамі ў Іерусаліме, і ва ўсёй Іудзеі і Самарыі, і нават да краю зямлі" (Дзеян. 1,8). I вось надышоў дзесяты дзень пасьля Узнясеньня і пяцідзясяты пасьля Пасхі (адсюль яшчэ адна назва сьвята — Пяцідзясятніца). "...I раптам пачуўся гук зь неба, нібы ад павеву буйнага ветру, і напоўніў увесь дом, дзе яны былі. I зьявіліся ім падзеленыя языкі, як бы вогненныя, і апусьціліся па адным на кожнага зь іх. I напоўніліся ўсе Духам Сьвятым і пачалі гаварыць на розных мовах, як Дух Сьвяты даваў ім вяшчаць" (Дзеян. 2, 2-4). Гэтая падзея, апісаная ў кнізе Дзеяньняў сьвятых апосталаў, была відавочным знакам таго, што Бог дае апосталам здольнасьць і сілы для пропаведзі вучэньня Хрыстовага ўсім народам. З дня сашэсьця Сьвятога Духа на апосталаў вера хрысьціянская пачала хутка распаўсюджвацца. Разышоўшыся па розных краінах, апосталы ўтваралі там хрысьціянскія супольнасьці, пасьвячалі ў япіскапы, прэсьвітэры і дыяканы. Гэтая непарыўнасць апостальскай пераемнасьці (яна азначае несупыннасьць перадачы Ласкі Сьвятога Духа), гэта значыць непарыўнасьць сувязі з Апостальскай Царквой, і захоўваецца Праваслаўнай Царквой да сёньняшніх дзён. Сьвята гэтае называецца Днём Троіцы, таму што ў падзеях гэтага дня сьвету адкрылася жыцьцяноснае дзеяньне ўсёй Прасьвятой Троіцы. Людзі пачалі пакланяцца і ўслаўляць тры Асобы адзінага Бога — Айца і Сына і Сьвятога Духа. Пасьля сашэсьця Сьвятога Духа на апосталаў вучэньне Хрыста пра Трыадзінага Бога і пра ўдзел Трох Божых Асобаў ў выратаваньні чалавечага роду дасягнула выключнай паўнаты і яснасьці. У гэты дзень Праваслаўная Царква заклікае нас пакланяцца Сыну ў Айцы са Сьвятым Духам. 3 даўніх часоў вернікамі захоўваецца добры звычай упрыгожваць на сьвята Троіцы храмы і сваё жытло галінкамі маладых бярозаў, аерам і кветкамі. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |