МастыРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSНа чыгунцы - новыя правілыНовыя правілы перавозак пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання ўступілі ў сілу ў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Беларускай чыгункі. Калі раней кошт правозу дробных жывёл (катоў, сабак), птушак і багажу быў фіксаваны, то цяпер ён будзе залежаць ад кошту білета пасажыра. "Так, за правоз дробных жывёл і птушак будзе спаганяцца плата са штукі або месца ў памеры 0,5 кошту прыгараднага білета да пункта прызначэння пасажыра", - растлумачылі спецыялісты. Правоз веласіпеда ў неразабраным і ўпакаваным выглядзе абыдзецца ўладальніку ў памеры кошту поўнага прыгараднага білета пасажыра. Такую ж суму давядзецца заплаціць і за правоз звыш устаноўленай нормы дадатковай ручной паклажы вагой да 50 кг. Акрамя таго, Беларуская чыгунка прывяла ў адпаведнасць разбіўку зон пры праездзе ў прыгарадных паяздах. Згодна з разбіўкай, 1-я зона складае 0-5 км, усе наступныя - па 10 км. //БЕЛТА Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |