|
Надвор’е
Апытаньне
Ці хацелі б вы ў будучым жыць у Мастах?
Нашы сябры





Наш гузік

Гасцёўня
|
На Валыні ў другі раз пройдзе фестываль альтэрнатыўнай музыкі “Бандэрштат – 2008” (фота)

На працягу двух летніх дзён, 9 – 10 жніўня, на тэрыторыі табара “Сонечны” у в. Горазджа паблізу Луцка Валынскай вобласці (Україна), адбудзецца другі ўсеўкраінскі фестываль альтэрнатыўнай музыкі “Бандэрштат – 2008”, арганізатарам якога з’яўляецца моладзевая арганізацыя “Нацыянальны Альянс”.
На фестывалі запланаваны таксама конкурс графіці на патрыятычную тэматыку, футбольны турнір, паказальныя выступы з баявога гапака, трыялу, скейтбордынгу, квэст, фрізбі, пэйнтбол. Абавязковаю часткаю праграмы фестывалю стануць майстар-класы: музычны, боды-арт, ганчарства, прыёмы самаабароны, конкурс на найлепшага стралка з пнеўматычнай зброі.
Праграма:
Тэрыторыя Бандэрштата будзе складацца з вялікай сцэны, дзе днём будуць адбывацца прэзентацыі моладзевых арганізацый, увечары–канцэрты, а ўначы праходзіць сеансы фільмаў на патрыятычную тэматыку; малой сцэны, дзе плануецца праходзенне літаратурных чытанняў; прэс-цэнтру, дзе будуць рэгістравацца гурты, а ўсе ўдзельнікі змогуць атрымаць падрабязную інфармацыю аб фэсце і ўмовах знаходжання на ім; намётавага мястэчка, дзе змогуць жыць усе жадаючыя.
На тэрыторыі Бандэрштата будзе арганізаваны кірмаш-продаж выданняў Цэнтра даследаванняў вызваленчага руху (г.Львоў), украінскай этнічнай прадукцыі, украінскіх этнічных музычных інструментаў, украінскай музычнай прадукцыі, рыцарскай атрыбутыкі, сімволікі фэсту (футболкі, значкі).
Спіс гуртоў-удзельнікаў:
Субота, 9 жніўня
„В.О.Д.А” (Луцк)
„SCREAMERS” (Самбір)
„Краплі Морзу” (Уладзімер- Валынскі)
„Хуч” (Львоў)
“SLAP” (Луцк)
“Бульдозер” (Тэрнопаль)
„АННА” (Львоў)
Нядзеля, 10 жніўня
„Мій батько п’є” (Роўна)
„POMYLKA+REZYDENTA” (Кіеў)
„Resnullius” (Роўна)
„Серцевий Напад” ( Чарніўцы-Луцк)
„Інкунабула” (Львоў)
„Де Сенс” (Червонаград)
„Кому Вниз” (Кіеў)
Фота з першага фэстывалю “Бандэрштат” (2007 год):

|