МастыРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSХарчаванне салдата абыходзіцца дзяржаве ў 5 тысяч рублёў у суткіУ сувязі з ростам коштаў на харчы Міністэрства абароны пераглядзела сыстэму харчаваньня салдат. У Беларусі скарачаецца колькасць салдацкіх сталовак. Пра гэта паведаміў намеснік міністра абароны па тылу генерал-маёр Аляксандр Балігатаў. Па яго словах, армія пераходзіць на новы прынцып арганізацыі харчавання, піша Bulletinonline. У 60-м асобным палку сувязі, які дысьлякаваны ля Барысава, салдат ужо трэці месяц кормяць цывільныя. Намесьнік камандзіра палка па тылу падпалкоўнік Аляксандр Дапчынскі задаволены: – Сталоўка для нас была ў цяжар. Цяпер жа вайсковая частка эканоміць у расходах на ваду, цяпло, гаруча-змазачныя матэрыялы. Акрамя таго, няма неабходнасьці траціць фінансы на закуп тэхналягічнага абсталяваньня. Няма таксама патрэбы прызначаць нарад з салдат для працы на кухні. Нават чыстка бульбы перастала быць салдацкай справай. Са словаў падпалкоўніка Дапчынскага, сёньня харчаваньне аднаго салдата тэрміновай службы абыходзіцца прыкладна ў пяць тысяч рублёў у суткі. Кухар Тамара Колбік хоць і ня лічыць гэтыя грошы дастатковымі, заяўляе, што "салдаты – не галодныя". – Мы нават гатуем катлеты, біточкі, галубцы, сьвіную пячонку, – пералічвае кухар Тамара, – усё ў межах вызначанай сумы. Таксама ў нас тут працуе аддзел кулінарыі. Пячэм і прадаем смачныя булачкі. Дарэчы, салдаты раскупляюць тыя булачкі ў момант. Многія ядуць булкі і запіваюць малаком. Радавы Іван Макей кажа, што родам з Клецкага раёну і "ўзрос на малацэ, а ў войску малака не хапае". Тым часам Мінабароны нядаўна абвесьціла, што ў палявых умовах салдаты не атрымаюць малака ўвогуле. Яго заменіць сыр. Сутачная норма – 10 грамаў. Акрамя таго, выключаць з рацыёну і алей. Замест яго салдат атрымае свіны тлушч. У камэнтары да плянуемых зьменаў у харчаваньні салдатаў, Мінабароны тлумачыць, што яшчэ ў 2007 годзе ў Беларускім навукова-дасьледчым цэнтрам гігіены была праведзеная ацэнка фізыялягічнай патрэбы арганізму ваенаслужачых у пажыўных рэчывах і вітамінах. Вучоныя зрабілі высновы, што байцам нават не хапае грэчкі і рысу, садавіны і гародніны, ня кажучы ўжо пра мяса, рыбу, сыр і малочныя прадукты. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |