МастыРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSУ Гішпаніі праходзіць свята "Сан Фермін" (фота, відэа)
Кожны год 6-14 ліпеня ў іспанскім горадзе Памплона праходзіць фэст Сан-Фермін, або Sanfermines, як называюць яго іспанцы. Ён прысвечаны святому Ферміну, заступніку Памплоны. Адмысловую вядомасць гэты фэст атрымаў дзякуючы "энсьерра" - бегу быкоў па гарадскіх вуліцах. Так кожны дзень пачынаецца прабегам быкоў па вуліцах ад загону да арэны, дзе праводзіцца карыда. Дакладней, сэнс гэтай забавы заключаецца ў тым, што група смельчакоў ратуецца ўцёкамі ад быкоў. Тысячы турыстаў прыязджаюць у Памплону менавіта за тым, каб убачыць гэтыя вар'яцкія гонкі і нават прыняць у іх удзел. Аднак, акрамя бегу быкоў, у праграму фэсту ўваходзіць шмат іншых падзей. Адчыняе фэст царкоўнае богаслужэнне, якое праводзіцца раніцай 6 ліпеня ў капліцы Святога Ферміна пры царкве Сан-Ларэнца. На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічаюць чальцы гарадской рады, гараджане ў святочнай адзежы і нацыянальных гарнітурах. 7 ліпеня па старой частцы горада рухаецца працэсія, прысвечаная Святому Ферміну. Рэліквіі суправаджаюць гіганцкія лялькі, барабаншчыкі, музыкі,. Гучаць народныя песні і музыка. Завяршаецца гэтае каларытнае шэсце ў царкве Сан-Ларэнца, дзе праходзіць святочная імша. Неад'емная частка фэсту - нястрымная весялосць на вуліцах, музыка і пітво днём і ўначы.
© AP Photo/Victor R. Caivano/Scanpix
© Reuters
© AP Photo/Victor R. Caivano/Scanpix
© Reuters | EPA | AFP/Scanpix Карыда.
© Reuters Абаронцы правоў жывёлаў выступаюць за забарону карыды. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |