МастыРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSМатч чэмпіянату Беларусі па футболе абслугоўваў п'яны арбітр (відэа)
Арбітр ФІФА Сяргей Шмолік 5 ліпеня абслугоўваў матч 13-га тура чэмпіянату Беларусі ФК "Віцебск" - "Нафтан" (1:1), знаходзячыся ў стане цяжкага алкагольнага ап'янення. Аб гэтым піша беларускае выданне "Прессбол". З поля па заканчэнню гульні суддзю пад рукі вывеў адзін з адміністратараў "Віцебску" Юры Ковба. Падчас матчу арбітр перасоўваўся з цяжкасцю, і шмат хто з заўзятараў выказаў здагадку, што ў Шмоліка абвастрылася хвароба хрыбетніка. Медыцынскі агляд пацвердзіў, што ў рэферы хворая спіна, але таксама высвятлілася, што суддзя быў п'яны. Пасля матчу аналіз пароў алкаголю выявіў 1,17 мікраграма на літр у выдыханым арбітрам паветры. Па шкале вынікаў гэта адпавядае 2,6 праміле. Пасля 2,5 праміле надыходзіць цяжкая ступень алкагольнага ап'янення. У тлумачальнай Шмолік напісаў, што выпіў ужо пасля гульні. Судзейскі камітэт Беларускай федэрацыі футбола рэкамендаваў камісіі па прызначэннях не прыцягваць Шмоліка да абслугоўвання гульняў усіх ліг да высвятлення акалічнасцяў. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |