МастыРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSТолькі 2 прадстаўнікі апазыцыі ўвайшлі ў склад акруговых выбарчых камісій на ГродзеншчынеАб’яднаныя дэмакратычныя сілы вылучалі 15 прэтэндэнтаў, але ўлады аддалі перавагу прадстаўнікам працоўных калектываў, беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і аб’яднання Белая Русь. У склад акруговых камісій на Гродзеншчыне ўвайшлі сябар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Алесь Пагуляеў і сябар Партыі камуністаў беларускай Павал Самадзелаў. З 169 мейсцаў прадстаўнікі апазыцыйных партый атрымалі толькі 2, што на думку кіраўніка абласной суполкі АГП Юрыя Істоміна ніякім чынам не надае будучым выбарам больш празрыстасці і дэмакратычнасці. Не пазней 13 жніўня паводле заканадаўства павінны быць сфармаваныя участковыя выбарчыя камісіі. Ад колькасці прадстаўнікоў апазыцыйных партый, якія патрапяць у склад камісій, наўпрост будзе залежаць далейшая хада выбарчай кампаніі: калі ўлады абмяжуюць прадстаўніцтва да мінімума, дэмакратычныя актывісты не выключаюць байкоту выбарчай кампаніі. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |