МастыРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSЭкспедыцыя Беларускай Нацыянальнай Памяці па краінах Заходняй Еўропы (фота)Сябры БНП з розных краінаў Еўропы запланавалі ўлетку даследваць забытыя месцы, якія звязаныя з беларусамі. Экспедыцыя пройдзе па Францыі, Швайцарыі, паўднёвых землях Нямеччыны - Баварыі і Бадэн-Вюртэмбэргу. Стартавала экспедыцыя ў Парыжы, сталіцы Францыі. Доўгі час БНП хвалявала праблема вызначэння дакладнага месца пахавання кіраўніка Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Міколы Абрамчыка. Прэзідэнт Рады БНР з 1948 да 1970 гг. пасьля сваёй смерці быў пахаваны на могілках Pere-Lachaise.
Месца пахавання Абрамчыка апошнім часам лічылася згубленым. На працягу некалькіх апошніх гадоў сябры БНП праводзілі даследванне гэтай тэмы. Але пошукі яго магілы не прыносілі выніку. Адбылося некалькі асабістых размоваў з людзьмі, якія былі знаёмыя з Прэзідэнтам БНР і ведалі месца яго пахаваньня ў Парыжы. Гэта ў прыватнасці, спадары Янка Жучка, Аляксей Арэшка, спн. Зоя Смаршчок-Жэлязоўская. Але яны ўжо ў даволі сталым веку, а таму не змаглі падаць дакладнае месца пахавання. Дзякуючы дапамозе айца Аляксандра Надсана і гісторыка Наталлі Гардзіенкі атрымалася знайсці ў беларускай бібліятэцы імя Ф.Скарыны ў Лондане фотаздымкі і прыкладны план. У пошуку значную дапамогу аказаў таксама доктар Янка Запруднік з ЗША, якія таксама даслаў некаторыя матэрыялы.
Трэба сказаць, што большасьць здымкаў была зроблена ў 70-х гадах, а таму не давала дакладных арыентыраў. Складанасць была яшчэ ў тым, што на магільнай пліце няма ніякай шыльды ці надпісу. Часткова змяніўся і сам сектар, у якім быў пахаваны Мікола Абрамчык. Урэшце-рэшт, гэтымі жнівеньскімі днямі атрымалася дакладна злакалізаваць месца спачыну Прэзыдэнта. Грамада БНП зрабіла невялікую акцыю ўшанавання. Прыбралі магілу, запалілі знічы, прачыталі малітву і спелі нацыянальныя гімны. У бліжэйшы час плануем зрабіць вялікую акцыю памяці Міколы Абрамчыка, дарэчы дзень нараджэння якога прыпадае на 16 жніўня. Плануем таксама апрацаваць архіўныя матэрыялы, мапы і змясціць на нашай старонцы ў сеціве.
Беларусы павінны памятаць і шанаваць тых, хто змагаўся за Вольную Беларусь. БНП працягвае расшукваць месцы, зьвязаныя з беларусамі і Беларусяй. Так атрымоўваецца, што ўсе як-бы ведаюць, што нехта пахаваны там і там, але калі даходзіць да пэўнай канкрэтыкі, то дакладнай інфармацыі няма. Гэтая прыкрая сітуацыя павінна быць выпраўленая. Памяць пра выбітных беларусаў і важныя гістарычныя падзеі павінна захоўвацца. Бо нашая памяць даказвае недарэмнасць змагання, дзейнасці на карысць Бацькаўшчыны нашых продкаў і папярэднікаў. Як казаў калісьці Цыцэрон, жыццё памерлых працягваецца ў памяці жывых! Экспедыцыя працягваецца далей і накіроўваецца ў Альпы. Анатоль Міхнавец Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |