МастыРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSНа Валыні адбыўся фэст альтэрнатыўнай музыкі "Бандэрштат - 2008" (фота)
На працягу двух выходных дзён, 9 і 10 жніўня, валынская і прыезджая моладзь адпачывала на ўсеўкраінскім музычным фэсце "Бандэрштат - 2008", які праходзіў у вёсцы Гаразджа блізу Луцка. Па падліках арганізатараў, у мерапрыемстве прыняло ўдзел больш 3 тысяч маладых людзей, пераважна з Заходняй Украіны. Арганізатар фэсту - моладзевая арганізацыя "Нацыянальны Альянс".
Праходзіў фэст на тэрыторыі лагера адпачынку "Сонечны", дзе ў намётавым мястэчку размясціліся ўсё жадаючыя. Пражыванне і ўваход на фэст быў бясплатным. Таксама ўдзельнікі маглі атрымаць бясплатную кашу, якая рыхтавалася ў палявых кухнях.
Праграму фэсту на працягу двух дзён складалі розныя мастацкія майстар - класы, спартовыя спаборніцтвы па футболу, валейболу і баскетболу, паказальныя выступы з баявога гапака, паркуру, фрізбі, соксу. У літаратурных чытаннях, якія праходзілі на малой сцэне фэсту, прынялі ўдзел нават былыя партызаны з Украінскай Паўстанцкай Арміі. У рамках фэсту адбыўся таксама велапрабег, які стартаваў у Луцку, а завяршыўся ўжо на тэрыторыі "Сонечнага".
Цікавым быў і конкурс патрыятычнага графіці, пасля якога на непрывабнай каменнай сцяне на тэрыторыі лагера "Сонечны" застаўся яркі малюнак з нацыянальнай украінскай сімволікай і надпісам "Слава героям УПА". На працягу двух фэставых дзён прайшоў таксама кірмаш-продаж украінскай этнічнай прадукцыі, дзе ўсё жадаючыя мелі магчымасць набыць рознага роду прадметы з нацыянальнай украінскай сімволікай.
Наведалі фэст "Бандэрштат - 2008" і чальцы валынскага братэрства АУН - УПА, былыя паўстанцы. Яны былі шчыра здзіўленыя ўбачыўшы, што моладзь збіраецца на такія мерапрыемствы, што аб іх не забываюць і аддаюць пашану.
Канцэртная праграма фэсту складалася з выступу 22 гуртоў з Заходняй і Цэнтральнай Украіны. Хэдлайнерамі першага фэставага дня стаў вядомы на альтэрнатыўнай сцэне львоўскі гурт "АННА". Зачынялі ж фэст метры ўкраінскага рока - легендарная каманда "Кому Вниз". У начную праграму "Бандэрштата" увайшлі сеансы паўстанцкага кіно і начныя песенныя вогнішчы. Маладыя людзі паглядзелі фільмы "Атэнтант" і "Вялікія ўкраінцы: Сцяпан Бандэра". Мерапрыемства было прымеркавана да 100- ых угодкаў са дня нараджэння лідэра ўкраінскіх паўстанцаў Сцяпана Бандэры. Мэта, якую ставілі перад сабой арганізатары - папулярызаваць сярод маладога пакалення ўслаўленае імя правадыра ўкраінскіх нацыяналістаў, дапамагчы ўсвядоміць важнасць барацьбы Ўкраінскай Паўстанцкай Арміі.
Для даведкі: Фэст упершыню быў праведзены ўсеўкраінскай моладзевай арганізацыяй "Нацыянальны Альянс" у Луцку 15-16 верасня 2007 года. Дадзены праект прадугледжвае правядзенне ўнікальнага мастацкага дзейства, на якім мяркуецца выступ розных украінскіх гуртоў і правядзенне майстар - класаў рознага кірунку, якія будуць прапагандаваць праўкраінскі стыль мыслення, украінскую мову і культуру. Сама ідэя фэсту зводзіцца да папулярызацыі ўкраінскага нацыянальнага адзінства, патрыятызму і ўслаўленні ўкраінскіх герояў, якія ваявалі ў шэрагах УПА і паклалі сваё жыццё за мірную сучаснасць і дзяржаўную незалежнасць Украіны. Сцяпан Бандэра, як сімвал нязломнасці украінскай нацыі з'яўляецца і сімвалам фэсту, што як мы бачым адбілася і ў назове мерапрыемства. Масты: рэгіянальны партал Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |