МастыРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSS«Аўганцы» адмаўляюцца ад узнагародаў ЛукашэнкіВетэраны адмаўляюцца ад ўзнагародаў з нагоды 20-годзьдзя вываду савецкіх войскаў з Аўганістану. Старшыня аргкамітэту па стварэньні Аб’янаньня вэтэранаў баявых дзеяньняў Аляксандар Камароўскі, былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч і праваабаронца Алег Волчак накіравалі ліст Аляксандру Лукашэнку і прэм’еру Беларусі, ў якім адмаўляюцца прыняць юбілейныя ўзнагароды з нагоды 20-годзьдзя вываду савецкіх войскаў з Аўганістану. “Прычына простая. Справа ў тым, што ў Беларусі наша катэгорыя вэтэранаў аўганскай вайны і іншых лякальных войнаў нават у адносінах да краінаў СНД знаходзіцца ў больш нездавальняючым стане. У нас дагэтуль няма статусу ўдзельніка вайны. Няма пасьведчаньня дзяржаўнага ўзору ўдзельнікаў баявых дзеяньняў, няма ільготаў. Былі некаторыя льготныя нюансы, і тыя былі зьнятыя ўказам прэзыдэнта. І ёсьць яшчэ такі момант, як умяшаньне ў справы грамадзкіх аб'яднаньняў з боку чыноўнікаў, бюракратыі і спэцслужбаў. Гэта нам не падабаецца, і з гэтай прычыны мы замарозілі сваё рашэньне аб прыняцьці дадзеных узнагародаў”, -- заявіў ў інтэрв’ю “Радыё Свабода” Аляксандр Камароўскі, падпалкоўнік у адстаўцы, які служыў ва Аўганістане ў 1981-1982 гадах у транспартнай авіяцыі. “Мы, ў прынцыпе, ня вельмі чакаем ад дзяржавы нейкіх фінансавых ільготаў, нас больш цікавіць маральны бок пытаньня. Каб чалавек меў пасьведчаньне, каб быў прызнаны ўдзельнікам вайны, і каб ён на ўзроўні чыноўнікаў мог неяк больш станоўча вырашаць усе свае сацыяльныя і бытавыя пытаньні. Людзі выміраюць. У нас прыкладна 35 тысячаў сем'яў жыве ў Беларусі тых асобаў, якія служылі ва Аўганістане, і 5 тысячаў -- у іншых рэгіёнах . Прыкладна 35 працэнтаў памерлі ад хваробаў, у выніку раненьняў, атрыманых там. Прычым людзі паміраюць маладымі, ва ўзросьце да 40-50 гадоў. Франтавыя нагрузкі без сьлядоў не праходзяць”, -- адзначае былы аўганец. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |