МастыРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSПаступленне ў рэжыме ON-LINEМіністэрства адукацыі гатова перайсці на віртуальны прыём дакументаў у ВНУ і сярэдне-спецыяльныя навучальныя ўстановы Беларусі. Пра гэта заявіў сёння міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў. Зрабіць такі прыём дакументаў летам 2009 года яшчэ нерэальна, аднак у наступныя гады гэта ажыццявіма. Аляксандр Радзькоў адзначыў, што Мінадукацыі і яго падведамасныя структуры тэхнічна і практычна гатовы да віртуальнага прыёму дакументаў ад абітурыентаў. Апошнім неабходна будзе толькі прыняць удзел у цэнтралізаваным тэсціраванні – здаць тры іспыты, атрымаць вынікі сертыфікатаў он-лайн і перадаць у электронным варыянце разам з заявай на сайт абранай для паступлення навучальнай установы. Пакуль трэба падрыхтаваць псіхалагічна бацькоў, абітурыентаў, а таксама ўсю грамадскасць на тое, што такая методыка правядзення ўступнай кампаніі цалкам магчыма. Што да ўступнай кампаніі 2009 года, цэнтралізаване тэсціраванне ў Беларусі распачнецца з 15 чэрвеня. БЕЛТА Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |